У Пінскім раёне шукаюць трох падлеткаў, якія ўцяклі са школы-інтэрната

У Пінскім раёне шукаюць трох падлеткаў, якія ўцяклі з Малатковіцкай школы-інтэрната, паведамляе пошукава-ратавальны атрад «Віцязь».

27.09.2022 / 17:49

У паведамленні гаворыцца, што ўначы з 26 на 27 верасня падлеткі «сышлі ў невядомым кірунку». Найстарэйшы з іх — Яраслаў Дырман, яму 15 гадоў. Канстанціну Базылюку — 14 гадоў, а Расціславу Макарскаму — 13.

Nashaniva.com