Спявачка Мэрыем Герасіменка, якую затрымалі з-за песні на ўкраінскай мове, не выйшла на волю пасля «сутак»

Верагодна, на яе завялі крымінальную справу.

27.09.2022 / 12:47

Паводле папярэдняй інфармацыі «Вясны», дзяўчына цяпер знаходзіцца ў СІЗА-1 Мінска. Які артыкул інкрымінаваны Мэрыем — невядома.

Нагадаем, спявачку затрымалі на пачатку жніўня пасля выканання твораў гурта «Акіян Эльзы» на канцэрце ў цэнтры Мінска — той факт, што дзяўчына спявала песні на ўкраінскай мове, абурыў прапагандыстаў. 

Пазней Мэрыем прызначылі 30 сутак арышту.

Nashaniva.com