Кангрэс ЗША ўзгадніў выдзяленне яшчэ 12 мільярдаў даляраў Украіне

Кангрэс ЗША дасягнуў папярэдняй дамоўленасці аб выдзяленні Украіне пакета дапамогі ў памеры 12 млрд даляраў, паведамляе Reuters.

27.09.2022 / 09:08

Пакет будзе ўключаны ў бюджэт ЗША на наступны фінансавы год (пачынаецца з 1 кастрычніка). Адпаведны законапраект павінен быць прыняты да пятніцы.

З пачатку нападу Расеі на Украіну ў лютым гэтага года ЗША выдзелілі Украіне больш за 15 млрд даляраў.

Nashaniva.com