Загінуў баец палка «Пагоня» з пазыўным «Жнец»

Пра смерць байца паведаміў тэлеграм-канал палка «Пагоня». 

26.09.2022 / 22:05

Імя і прозвішча байца не называецца, але адзначаецца, што ён змагаўся на вайне з 2017 года.

«Ён быў сумленны і справядлівы хлопец, усім сэрцам адданы барацьбе за свабоду. У яго засталося 2 дзяцей і жонка», — адзначаюць ягоныя пабрацімы.

Другі баец палка «Пагоня», паводле таго ж паведамлення, быў у баі лёгка паранены, але хутка вернецца ў шэрагі.

Nashaniva.com