Качанава хоча зноў адпраўляць студэнтаў і вучняў на бульбу

Кіраўнік Савета Рэспублікі Наталля Качанава прапанавала аднавіць савецкую завядзёнку, пры якой школьнікі і студэнты восенню замест вучобы дапамагаюць сельгаспрадпрыемствам убіраць ураджай.

26.09.2022 / 19:18

«Гэта выхоўвае ў моладзі добрае стаўленне да той працы, якой займаюцца нашы людзі, забяспечваючы харчовую бяспеку, дапамагае навучыцца шанаваць гэта. У нас няма заканадаўчых забаронаў на гэта. Думаю, што для гарадскіх і абласных школ гэта будзе як ніколі актуальна», — заявіла Качанава.

Nashaniva.com