ЗША вітаюць вызваленне некалькіх палітвязняў, але заклікаюць вызваліць усіх

Злучаныя Штаты Амерыкі адрэагавалі на вызваленне некалькіх палітычных зняволеных у Беларусі, назваўшы гэта «крокам у правільным кірунку». Заява пра гэта з'явілася на сайце Дзярждэпартамента ЗША.

26.09.2022 / 08:59

Алег Груздзіловіч пасля вызвалення. Фота «Радыё Свабода»

«Злучаныя Штаты вітаюць вызваленне некалькіх палітычных зняволеных у Беларусі, у тым ліку Алега Груздзіловіча, журналіста «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода».

Хоць вызваленне гэтых палітвязняў з'яўляецца крокам у правільным кірунку, занадта шмат палітвязняў застаюцца за кратамі ў Беларусі. Мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных», — гаворыцца ў заяве.

Nashaniva.com