У Чэрыкаве затрымалі сябра БСДП Дзмітрыя Іванова

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал БСДП.

24.09.2022 / 17:35

Сцвярджаецца, што Іванова затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа.

З выкладзенага ў сеціва відэа вынікае, што мужчыну вінавацяць у рэгістрацыі ў плане «Перамога».

Раней Іваноў ужо неаднаразова затрымліваўся, яго садзілі на суткі і абкладалі штрафамі.

Nashaniva.com