У Омскай вобласці мабілізаваныя пабіліся з расгвардзейцамі і паліцыяй ВІДЭА

Як сцвярджаецца, мабілізаваныя вырашылі зацягнуць з сабой у аўтобус паліцэйскіх, каб тыя паехалі на вайну разам з імі. 

24.09.2022 / 15:18

Як паведамляе канал «Омское гражданское объединение», 23 верасня з пасёлка Бальшарэчча адпраўлялі чарговую партыю мабілізаваных. Расгвардыя і паліцыя сачылі за гэтым і сілком садзілі ў аўтобусы ўсіх, каму прыйшлі позвы.

Абураныя мужчыны ў адказ схапілі некалькіх паліцэйскіх і абвясцілі, што тыя паедуць паміраць у акопы разам з імі. Сілавікам гэта не спадабалася таму завязалася бойка.

Nashaniva.com