«Радуюць вока ўсяго суткі». У жыхаркі Баранавічаў расцвілі кактусы ФОТА

Жыхарка Баранавічаў Тамара Сяргейчык даслала фота сваіх кактусаў з кветкамі ў рэдакцыю газеты «Наш край». 

24.09.2022 / 12:02

«Некаторыя мае знаёмыя наогул не ведаюць, што кактус цвіце. У мяне іх два. Ім больш за 15 гадоў. Зацвітаюць заўсёды разам. Летась распусціліся дзве кветкі, а сёлета кактусы парадавалі: на адным — адна кветка, на другім — адразу тры», — распавяла Тамара Уладзіміраўна.

Клопат пра іх просты: трэба толькі паліваць час ад часу. Жанчына дадала, што яе кветкі растуць на паўднёвым баку кватэры.

«Вельмі прыгожыя, буйныя і духмяныя кветкі ў кактуса. Шкада, радуюць вока ўсяго суткі», — заўважыла яна.

Nashaniva.com