Што можна купіць за 10 капеек ФОТАФАКТ

Мінчанка даслала ў рэдакцыю Onliner фота, якое яна зрабіла на пошце. Яна вельмі здзівілася, пабачыўшы, што яшчэ нешта можна купіць за такія грошы.

24.09.2022 / 10:28

«Мы з дзіцем зайшлі на пошту і, пакуль чакалі сваю чаргу, разглядалі вітрыну. Якім жа было маё здзіўленне, калі я ўбачыла на вітрыне цэннік у 10 капеек. Няўжо такія цэны яшчэ бываюць? Аказалася, бываюць. Па-мойму, за 10 капеек цяпер не купіць нават пачак запалак», — распавядае жанчына. 

Такім чынам, калі ў вас ёсць толькі 10 капеек, вы можаце купіць на іх кардонную закладку для кніг з яркім малюнкам і надрукаванай лінейкай.

«Мой сын любіць мульцік «Тры каты» і адразу ж папрасіў сабе закладку з трыма катамі. Дзіця прыйшло ў поўнае захапленне і несла гэтую закладку з пошты дадому ў руках. Яна зроблена з добрага кардона. Мабыць, гэта мая самая ўдалая інвестыцыя дзесяці капеек за апошні час».

Nashaniva.com