Жлобінец Мікалай Ісаенка цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю
Выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры, а пасля прадпрымальнік са Жлобіна вызвалены пасля адбыцця пакарання па «народным» артыкуле, піша «Вясна».
24.09.2022 / 09:43
Мікалай Ісаенка ў апошнія гады займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю. Яго затрымалі 2 чэрвеня 2021 года ў рамках крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 КК).
6 жніўня суддзя суда Жлобінскага раёна Мікалай Сергіевіч прысудзіў Ісаенку адзін год і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбываў у наваполацкай калоніі № 1.
23 верасня Мікалай выйшаў на волю.