Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Іваноў

Пра смерць 23 верасня народнага артыста Беларусі, танцоўшчыка Уладзіміра Іванова паведаміла «Зеркало».

23.09.2022 / 23:03

Уладзімір Іваноў нарадзіўся ў 1952 годзе ў Мінску. Ён быў адным з вядучых салістаў тэатра оперы і балета Беларусі (1971-1992).

Выконваў вядучыя партыі ў балетах харэографа Валянціна Елізар'ева. Затым выкладаў ў Беларускім харэаграфічным вучылішчы, Акадэміі мастацтваў, Універсітэта культуры.

Быў галоўным балетмайстрам класічнага балета беларускага музычнага тэатра (2010-2015). Паставіў на яго сцэне балеты «Мефіста», «Шчаўкунчык», «Асоль» і «Сон Дон Кіхота».

Nashaniva.com