«Свет усё яшчэ здольны зрабіць яму прапанову, ад якой ён не зможа адмовіцца». Латушка прапанаваў Захаду паставіць Лукашэнку ультыматум

Старшыня Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка, выступаючы на Мінскім форуме ў Варшаве, раскрытыкаваў краіны Захаду за недастатковую, на яго думку, рэакцыю на масавыя рэпрэсіі ў Беларусі, пасадку самалёта Ryanair, міграцыйны крызіс на мяжы, паведамляе «Позірк».

23.09.2022 / 20:44

Паводле слоў Латушкі, Лукашэнка ператварыўся «з тэрарыста ў ваеннага злачынцу», і да гэтага ў тым ліку прывяла палітыка «супакаення дыктатара» ў папярэднія гады.

«Пазбавіўшы Крэмль яго адзінага саюзніка, мы можам змяніць ход вайны.

І я перакананы, што свет усё яшчэ здольны зрабіць Лукашэнку прапанову, ад якой ён не зможа адмовіцца. Але прапанову з пазіцыі сілы. Ультыматум», — заявіў палітык.

Nashaniva.com