Кіраўнік партала av.by з’ехаў на Кіпр, асцерагаючыся мабілізацыі

Гендырэктар найбуйнейшага ў Беларусі аўтамабільнага інтэрнэт-партала av.by Дзмітрый Геранін тэрмінова з’ехаў на Кіпр, каб пазбегнуць расійскай мабілізацыі.

23.09.2022 / 20:23

Дзмітрый Геранін. Фота: geranin / Facebook

«Я вельмі разлічваю вярнуцца ў Мінск, але пакуль тут, у Лімасоле», — лаканічна напісаў Геранін у фэйсбуку. І пасля дадаў у каментарах: «Склаў жыццё ў заплечнік. І так, калі падумаць, мне патрэбна толькі брытва і зубная шчотка».

35-гадовы Дзмітрый Геранін — грамадзянін Расіі, хоць нарадзіўся у Эстоніі, адзначае БАЖ. Пасля заканчэння Самарскага дзяржаўнага ўніверсітэта ён працаваў з інтэрнэт-праектамі ў Маскве.

У лютым 2017 года Геранін переехаў у Беларусь і пачаў кіраваць аўтамабільным парталам av.by. 

Nashaniva.com