Германія будзе даваць палітычны прытулак расіянам, якія бягуць ад мабілізацыі

Афіцыйны Берлін паведаміў, што ўхіленне ад мабілізацыі — пераканаўчая прычына для станоўчага разгляду заявы з просьбай аб палітычным прытулку ў Германіі. 

23.09.2022 / 13:45

Адпаведнае ўказанне дадзенае Федэральнаму ведамству па пытаннях міграцыі і бежанцаў (BAMF), паведамляе карэспандэнт Deutsche Welle ў Берліне. 

Адзначаецца, што тое ж будзе тычыцца і дэзерціраў.

Nashaniva.com