Сакрэтны пункт. Адзін з пунктаў указа аб мабілізацыі ў Расіі засакрэцілі

Адзін з пунктаў указа прэзідэнта РФ аб «частковай» мабілізацыі не раскрылі грамадскасці.

21.09.2022 / 11:37

Гэта пункт №7. У версіі ўказа, апублікаванай на сайце Крамля, ён проста прапушчаны. А ў версіі ўказа, якая размешчаная на сайце для афіцыйнага апублікавання нарматыўных актаў, сказана, што гэта пункт «для службовага карыстання».

Як стала вядома, у гэтым пункце ўказваецца, якую колькасць людзей належыць мабілізаваць. Пазней міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што гаворка пра 300 тысяч чалавек, але цяжка сказаць, ці такая лічба праўдзівая.

Nashaniva.com