ISW: «Рэферэндумы» і новыя крымінальныя артыкулы закліканыя зрабіць «самамабілізацыю» добраахвотна-прымусовай

У чарговым бюлетэні Інстытут вывучэння вайны (ISW) адзначае, што на сённяшні дзень ніякіх прыкмет хуткай змены расійскіх практык прызыву на вайсковую службу не назіраецца.

21.09.2022 / 08:10

«Рэферэндумы» там лічаць хутчэй прапагандысцкім крокам, які апелюе да нацыяналістычных настрояў. Гэта «пернік» для патэнцыйных рэкрутаў.

Але адначасова ствараецца больш магутная пуга ў выглядзе крымінальных артыкулаў, якія сур'ёзна абцяжарваюць звальненне з ваеннай службы тым, хто не жадае ваяваць.

У сукупнасці гэтыя меры зробяць добраахвотна-прымусовым тое, што Рамзан Кадыраў назваў «самамабілізацыяй».

Аднак аналітыкі ISW сумняваюцца, што такімі метадамі ўдасца радыкальна павялічыць расійскую армію.

Nashaniva.com