Падлеткі са Слуцка зрабілі ровар, які ўсіх здзіўляе

Двое случчакоў змайстравалі ровар, натхніўшыся замежнымі мадэлямі. Днямі яны абкаталі яго ў парку.

21.09.2022 / 07:35

Дзям'ян Карнушэнка і Бажэн Лук'яненка змайстравалі ровар-чопер. Ён нагадвае па абрысах байкерскі матацыкл, піша «Інфа-Кур’ер».

«Неяк летам сядзелі ў інтэрнэце і ўбачылі, як амерыканцы перарабляюць ровары, робячы іх падобнымі на матацыклы. Мы загарэліся гэтай ідэяй і вырашылі зрабіць нешта падобнае. Наш ровар зроблены на базе ровара «Аіст». Нешта абрэзалі, нешта прыварылі. Вілку надтачылі, а кола задняе — гэта «дакатка» ад аўтамабіля з падоўжанай воссю. Можна сказаць, што гэта пакуль чарнавы варыянт. Абкатваем, каб паглядзець, як ён едзе. Па адчуваннях, ездзіць на ім даволі камфортна. Вядома, мы будзем яго яшчэ дарабляць і, можа быць, паставім электраматор, каб забыцца пра педалі», — распавялі хлопцы.

Nashaniva.com