Херсон, Байрактар ці Джавеліна. Украінскія палярнікі выбіраюць імёны для нованароджаных цюленянятаў ВІДЭА

Навукоўцы з даследчай станцыі «Акадэмік Вярнадскі» чакаюць прапаноў імён для нованароджаных цюленяняткаў.

20.09.2022 / 19:46

Палярнікі паведамілі, што жывёлы маюць розны пол. А абяруюць імёны сярод прапаноў у фэйбуку і інстаграме.

У каментарах ужо сабраліся прапановы, піша «Украінская праўда».

Для хлопчыка — Барбарыс, Байрактар, Сцяпан, Ізюм, Херсон, Марыупаль і гэтак далей.

Для дзяўчынкі — Зефірка, Каліна, Стэфанія, Вікторыя, Джавеліна і іншыя.

Аўтараў найлепшых імёнаў чакаюць сюрпрызы. Вынікі падвядуць 23 верасня.

Nashaniva.com