Вынесены прысуд стрыечнаму брату Паўла Латушкі 

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 верасня вынеслі прысуды траім палітзняволеным: Анатолю Латушку, Ліліі Ананян і Алене Маліноўскай. 

20.09.2022 / 11:53

Іх затрымалі 31 студзеня за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах герба «Пагоня» і змясцілі пад варту. Пасля затрымання Анатоля моцна збілі.

Палітвязняў асудзілі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

На судзе Латушка і Маліноўская віну не прызналі, Ананян — прызнала цалкам, піша @viasna96.

Суддзя Дзмітрый Карсюк прысудзіў Латушку 6 гадоў калоніі, Маліноўскай — 4 гады калоніі, Ананян — 5 гадоў хатняй хіміі, яе вызвалілі ў зале суда.

Латушку яшчэ аштрафавалі на 300 базавых велічынь, ён павінен кампенсаваць шкоду пацярпелым.

Nashaniva.com