Стала вядомае імя закатаванага ў Ізюме байца з сіне-жоўтым бранзалетам на руцэ

Гэтая фатаграфія з працэдуры эксгумацыі абляцела ўвесь свет — уражлівы здымак пачарнелай рукі з бранзалетам нацыянальных колераў.

20.09.2022 / 10:19

Цела байца пазнала яго жонка — гэта Сяргей Сава з Нікапаля. Аксана Сава пазнала свайго мужа па татуіроўцы на целе, паведамляе «Украінская праўда».

Ён — 36-гадовы баец 93-й брыгады «Халодны Яр», у якога засталося двое дзяцей.

Nashaniva.com