Брытанская разведка: Расія, імаверна, вывела падлодкі з Крыма

Кароткая зводка вайсковай выведкі брытанскага Мінабароны раніцай у аўторак прысвечаная расійскім падлодкам, піша Бі-бі-сі.

20.09.2022 / 09:01

Камандаванне Чарнаморскага флоту Расіі амаль напэўна перадыслакавала свае падводныя лодкі класа Кіло (зборнае абазначэнне, прынятае ў NATO для двух праектаў расійскіх падводных лодак) з анексаванага Севастопаля ў Наварасійск.

Брытанская разведка лічыць гэта вельмі верагодным з-за змены ўзроўню пагрозы ў сувязі з узмацненнем ўкраінскіх ўдарных сіл вялікай далёкасці. За апошнія два месяцы нападам падвергліся штаб Чарнаморскага флоту і яго галоўны аэрадром марской авіяцыі, нагадваюць аўтары зводкі.

Гарантыя базавання Чарнаморскага флоту ў Крыме, верагодна, была адной з прычын, якія заахвоцілі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна анексаваць паўвостраў ў 2014 годзе, мяркуюць аўтары. У цяперашні час бяспека чарнаморскай базы аказалася падарваная агрэсіяй супраць Украіны.

Nashaniva.com