У ноч на аўторак у Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр папярэджвае, што ў ноч з 19 на 20 верасня міжнародная плацежная сістэма Mastercard будзе праводзіць тэхналагічныя работы на сваім абсталяванні. Адзначаецца, што працы будуць весціся з 01:00 да 05:00.

19.09.2022 / 17:02

«У названы прамежак часу магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў плацежных карт Mastercard пры здзяйсненні імі аперацый у сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра, а таксама пры здзяйсненні аперацый у сетцы інтэрнэт», — гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com