Кіраўнікі МЗС Арменіі і Азербайджана правядуць сустрэчу ў Нью-Ёрку

Сустрэча адбудзецца сёння, 19 верасня, пры пасярэдніцтве дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, паведамілі ў армянскім МЗС.

19.09.2022 / 15:59

Раней у сталіцу Арменіі, Ерэван прыбыла спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пелосі.

«ЗША працягнуць дапамагаць Арменіі і выступаць супраць змены яе межаў. Але рашэнне прымае Арменія, і калі яно будзе прынятае, то ЗША гатовыя ёй дапамагчы», — заявіла яна на прэс-канферэнцыі ў Ерэване.

Nashaniva.com