Ёсць магчымасць задаць пытанне Макею

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей з 21 па 26 верасня возьме ўдзел у Генасамблеі ААН. Туды ж прыляцела і Святлана Ціханоўская.

19.09.2022 / 10:44

МЗС абвясціла ў сацыяльных сетках ініцыятыву «За Макеем у ААН».

«Калі ты школьнік, студэнт ці проста энтузіяст у сферы міжнародных адносін, самы час задаць пытанне аб дзейнасці Беларусі ў ААН і атрымаць адказ ад кіраўніка беларускай дэлегацыі на сесіі Генасамблеі Уладзіміра Макея з самага сэрца ААН у Нью-Ёрку!» — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Даслаць сваё пытанне можна асабістым паведамленнем 20 верасня ў акаўнтах МЗС у Facebook, укантакце і TikTok.

Пытанне, якое адпавядае тэматыцы, будзе абранае выпадковым чынам.

Nashaniva.com