У Вялікабрытаніі сёння скончыцца развітанне з каралевай Лізаветай II

На жалобныя мерапрыемствы прыехалі прадстаўнікі сотняў краін, у тым ліку прэзідэнт ЗША Джо Байдэн з жонкай.

19.09.2022 / 08:19

Няма прадстаўнікоў Расіі, Беларусі і М'янмы, іх не сталі запрашаць з-за войн і канфліктаў, віну за якія яны нясуць. 

Ад Украіны на развітанне з Лізаветай ІІ прыехала жонка прэзідэнта Алена Зяленская. 18 верасня яна, у прыватнасці, сустрэлася ў Букінгемскім палацы з жонкай старэйшага сына караля — прынца Уільяма.

Nashaniva.com