Турысты на Алясцы знялі рух спадарожнікаў Starlink на фоне палярнага ззяння

Асаблівасцю спадарожнікаў Маска з'яўляецца тое, што для дасягнення высокай хуткасці інтэрнэту яны лётаюць на звышнізкай арбіце, з-за чаго іх можна вось так лёгка пабачыць няўзброеным вокам.

18.09.2022 / 23:07

View this post on Instagram

A post shared by The Aurora Chasers (@theaurorachasers)

З 2019 года спадарожнікі запускае на арбіту Зямлі SpaceX — кампанія амерыканскага бізнэсмена і вынаходніка Ілана Маска. Спадарожнікі прызначаныя для забеспячэння глабальнага доступу да інтэрнэту. Мэта праекта Starlink — пакрыць спадарожнікавым інтэрнэтам ўвесь зямны шар і стаць магутным інфраструктурным правайдарам.

У 2019 годзе было запушчана 60 спадарожнікаў, але, як паведамлялі СМІ, у найбліжэйшыя гады спадарожнікавая «групоўка» Маска павінна вырасці да 12 000 апаратаў. 

Nashaniva.com