Бельгійскія суддзі і пракуроры вырашылі пасядзець у турме, каб ведаць, што гэта такое

55 суддзяў і пракурораў з Бельгіі вырашылі па сваёй волі ненадоўга сесці ў турму, каб адчуць сябе зняволенымі. Эксперымент праводзіцца ў новай турме ў адным з раёнаў Бруселя.

18.09.2022 / 22:22

Сапраўдных зняволеных у гэтым будынку пакуль што няма — установа афіцыйна адкрыецца толькі ў канцы гэтага месяца.

Міністр юстыцыі Бельгіі Вінсэнт Ван Квікенборн лічыць, што пасля таго, як суддзі і пракуроры правядуць некаторы час у рэальных турэмных умовах, яны будуць выносіць больш абгрунтаваныя прысуды.

Утрыманне добраахвотнікаў зрабілі максімальна рэалістычным — персанал турмы абыходзіцца з імі гэтак жа сама, як і з сапраўднымі асуджанымі. Але сядзець у гэтых умовах суддзям і пракурорам давядзецца ўсяго паўтара дня.

Nashaniva.com