Грузаперавозкі ў Беларусі скараціліся на чвэрць

Паводле апошніх звестак Белстата, грузавыя перавозкі ў Беларусі за студзень — жнівень скараціліся на 24,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Грузаабарот за восем месяцаў склаў 60,1 млрд тона-кіламетраў.

18.09.2022 / 18:14

Фота ілюстрацыйнае

Сярод рэгіёнаў больш за ўсё грузаперавозкі праселі ў Мінску: 8,6 млрд тона-кіламетраў у студзені — жніўні 2022-га супраць 20,3 млрд тона-кіламетраў за восем месяцаў 2021-га.

Nashaniva.com