Палітзняволенай Эме Сцепулёнак змянілі меру стрымання

На гэтым тыдні 68-гадовай былой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры з Мёраў змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт, паведамляе «Вясна». Цяпер Эма дома, але абвінавачанні не знятыя, таму жанчына застаецца палітзняволенай.

18.09.2022 / 16:32

Эма Сцепулёнак утрымлівалася за кратамі амаль год. Яе затрымалі 29 верасня 2021 года за каментарый у сацсетках па «справе Зельцэра». Жанчыне выставілі абвінавачванне паводле артыкулаў 369 і 130 Крымінальнага кодэкса.

Сцепулёнак не мае ў Беларусі ні сваякоў, ні сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам-насам з рэпрэсіямі. За час у зняволенні ў яе пагоршылася здароўе і сапсаваўся зрок.

Nashaniva.com