У Крыме спалілі машыны прапагандыста Кісялёва

Каля 2 гадзін ночы ў Кактэбелі па адрасе, дзе знаходзіцца віла генеральнага дырэктара Агенцтва «Расія сёння» Дзмітрыя Кісялёва, згарэлі два легкавыя аўтамабілі. Пра гэта паведаміў канал канал «Осторожно, новости».

17.09.2022 / 17:34

Ад агню пацярпелі джып «Ленд Ровер Фрылендэр» і гольф-кар.

 Паводле звестак паліцыі, падпальшчык быў у медыцынскай масцы і бахілах.

Nashaniva.com