У снежні цягнік злучыць Вільню з Варшавай

Гэта прадугледжана мемарандумам, падпісаным міністрам транспарту і камунікацый Літвы Марусам Скуодзісам і міністрам інфраструктуры Польшчы Анджэем Адамчыкам, паведамляе Мінтранспарту Літвы.

17.09.2022 / 10:24

Рэгулярныя пасажырскія перавозкі плануецца развіваць у тры этапы: у 2022-2023 гадах цягнікі будуць курсіраваць па маршруце Варшава-Моцкава-Каўнас-Вільня, у 2023-2024 гадах — Варшава-Каўнас-Вільня, а пасля пракладкі чыгункі еўрапейскай каляіны Rail Baltica у сталіцы краін можна будзе дабрацца прамым хуткім цягніком.

Абедзве краіны будуць паступова паляпшаць інфраструктуру, забяспечваючы чыгункі рухомым саставам, каб агульная працягласць паездкі на цягніку да рэалізацыі Rail Baltica не перавышала 8 гадзін.

Nashaniva.com