Вядзецца набор на анлайн-курс «Гісторыя Беларусі ў еўрапейскім кантэксце»
Студыюм Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта разам з Вольным беларускім універсітэтам праводзіць набор на анлайн-курс «Гісторыя Беларусі ў еўрапейскім кантэксце». Выкладчык — доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.
16.09.2022 / 23:04
Мова выкладання — беларуская, прыём заявак — да 23:59 25.09.2022.
Працягласць курса: 04.10.2022 — 20.12.2022
Грамадзяне Беларусі могуць атрымаць стыпендыю на бясплатнае навучанне на курсе, запоўніўшы анкету і даслаўшы на e-mail: stypendia.studium@uw.edu.pl.
Пытанні: volnyuni@gmail.com