Закрыўся мінскі бар «Графіці», які працаваў больш за 20 гадоў

«Эпоха ідзе адпачываць. Вялікі дзякуй усім людзям, вы — наша сэрцайка, гэта было выдатна», — напісаў кіраўнік бара Нік Маторын.

16.09.2022 / 17:53

У мінулым годзе бар закрывалі, бо трэба было аплаціць штрафы і не хапала грошай на арэнду і камунальныя. Але потым «Графіці» адкрыўся зноў. Цяпер жа гэта ўжо канчатковае закрыццё.

Бар працаваў з 1999 года. Ва ўмовах цэнзуры доўгія гады заставаўся адзінай сцэнай для андэрграўнднай беларускай музыкі. Тут выступалі і легенды беларускага року, і маладыя артысты.

Nashaniva.com