Ціханоўская возьме ўдзел ў Генасамблеі ААН

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк, дзе з 18 па 22 верасня возьме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 77-й сесіі Генасамблеі ААН

16.09.2022 / 15:16

Святлана Ціханоўская наведае штаб-кватэру ААН, дзе плануе правесці шэраг двухбаковых сустрэч, сустрэнецца з прадстаўнікамі Дзярждэпартамента ЗША, спецпрадстаўніком ЕС па правах чалавека і іншымі палітыкамі, паведамляе яе прэс-служба.

19 верасня эстонскі бок і Святлана Ціханоўская арганізоўваюць дыскусію высокага ўзроўню, прысвечаную палітычнаму крызісу ў Беларусі, а таксама ролі рэжыму ў вайне супраць Украіны.

У той жа дзень Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. Яны абмяркуюць спрашчэнне візавых умоваў для беларусаў і гарантыі незалежнасці Беларусі на фоне спроб Расіі ўсталяваць кантроль над краінай.

Таксама падчас візіту запланаваная двухбаковая сустрэча з генеральным сакратаром Рады Еўропы. Плануецца абмеркаваць крокі па стварэнні кантактнай групы па сувязях з Беларуссю.

Nashaniva.com