Адзін з эскалатараў на станцыі «Кастрычніцкая» будуць рамантаваць

16.09.2022 / 10:53

Планавы капітальны рамонт эскалатара №2 на станцыі метро «Кастрычніцкая» (вестыбюль №1) правядуць з 19 верасня па 3 лістапада, паведамляе мінскі метрапалітэн.

У гэты час будуць працаваць эскалатары №1, 3, 4.

У пасажыраў прыносяць прабачэння за часовыя нязручнасці.

Nashaniva.com