ISW: Паражэнне на Харкаўшчыне заахвоціла Крэмль аб'явіць агульнарасійскую вярбоўку

У новай справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны гаворыцца, што пасля ўдалага контрнаступлення УСУ і паразы расійскіх войскаў у Харкаўскай вобласці ўлады Расіі ўзмацняюць схаваную мабілізацыю і вярбоўку для вайны ва Украіне.

16.09.2022 / 08:50

Адзначаецца, што калі ўкраінскія сілы будуць працягваць прасоўвацца далей на ўсход, расійскім войскам, верагодна, будзе складана ўтрымліваць свае лініі абароны.

Крэмль рэагуе на паражэнне ў Харкаўскай вобласці ўзмацненнем схаванай мабілізацыі, а не вылучэннем умоў для ўсеагульнай.

Nashaniva.com