У Беларусі будзе новая калонія-паселішча

Адпаведны ўказ з’явіўся на Нацыянальным прававым партале. Калонія з’явіцца на месцы хіміі ў Баранавічах.

16.09.2022 / 07:57

Ліквідуюць папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №52. На базе маёмасці, замацаванай за гэтай установай у Баранавічах па вуліцы Фралянкова, ствараецца ПУ «Папраўчая калонія — паселішча №10» упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Брэсцкай вобласці.

«Хімія» — гэта абмежаванне волі, а калонія-пасяленне —пазбаўленне волі — абодва пакарання лічацца «мяккімі». Там можна жыць у інтэрнатах (але за свой кошт і аплачваючы камуналку), насіць звычайную вопратку, карыстацца тэлефонам, атрымліваць завочна вышэйшую адукацыю, няма абмежаванняў на спатканні, перадачы або пасылкі.

Nashaniva.com