Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен прыбыла ў Кіеў

Яна анансавала свой візіт у сталіцу Украіны напярэдадні падчас выступу ў Еўрапарламенце.

15.09.2022 / 10:42

«У Кіеве, гэта ўжо трэці мой візіт з пачатку расійскай вайны. Столькі ўсяго змянілася. Украіна цяпер кандыдат [на сяброўства ў ЕС]», — напісала кіраўнік Еўракамісіі ў сябе ў твітары.

«Я абмяркую з Уладзімірам Зяленскім і Дзянісам Шмыгалем, як працягваць збліжаць нашы эканомікі і людзей, пакуль Украіна прасоўваецца да ўступлення», — напісала яна.

Падчас учорашняга выступу Урсула фон дэр Ляен таксама анансавала, што Украіна далучыцца да зоны свабоднага роўмінгу ЕС.

Nashaniva.com