Жыхарка Гомеля падманула службу таксі на 5 тысяч даляраў

У Гомелі затрымалі 31-гадовую жанчыну, якую падазраюць у крадзяжы 300 тысяч расійскіх рублёў (каля 5 тысяч даляраў), паведамляе МУС.

15.09.2022 / 09:50

У міліцыю з заявай звярнуўся прадстаўнік Маскоўскай транспартнай кампаніі. Ён распавёў, што 31-гадовая менеджарка службы падтрымкі кіроўцаў звяла з рахунку арганізацыі амаль 300 тысяч расійскіх рублёў.

Высветлілася, што жанчына са снежня мінулага года, выкарыстоўваючы віртуальны тэлефонны нумар, атрымала доступ да працоўных акаўнтаў шафёраў і да заробленых імі грошай, якія захоўваліся на агульным рахунку фірмы. Каб не выклікаць падазрэнняў, жанчына пераводзіла на сваю карту невялікія сумы з некалькіх сотняў уліковых запісаў.

Следчым распачатая крымінальная справа за крадзеж шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі ў буйным памеры.

Nashaniva.com