Лукашэнка паляцеў на саміт ШАС ва Узбекістан

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ва Узбекістан. Самалёт вылецеў з аэрапорта Балбасава пад Оршай.

15.09.2022 / 08:39

Мерапрыемства пройдзе ў Самаркандзе.

Паведамляецца, што Лукашэнка 16 верасня выступіць на пасяджэнні ў пашыраным складзе Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС. Беларусь раней падала заяўку на членства ў арганізацыі (у цяперашні час мае статус назіральніка). 

Плануецца таксама, што адбудуцца сустрэчы з замежнымі калегамі.

Nashaniva.com