У Маскве падлічылі страты расійскага фінансавага сектара. Яны ўражваюць

У Міністэрстве фінансаў Расіі падлічылі непасрэдныя страты для фінансавага сектара краіны з прычыны уведзеных краінамі Захаду санкцый за яе ўварванне ва Украіну. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на ўнутраны дакумент Міністэрства фінансаў Расіі, які патрапіў у распараджэнне рэдакцыі.

14.09.2022 / 22:52

Паводле дакумента, фінансавы сектар Расеі панёс сотні мільярдаў даляраў «прамых стратаў» ад шырокіх санкцый, уведзеных ЗША і хаўруснікамі. Ацэнка, якая ўключае значныя ўдары па фондаваму рынку, банкаўскаму капіталу, а таксама 300 мільярдаў даляраў валютных рэзерваў, замарожаных санкцыямі, была ўключаная ў прэзентацыю для нарады топ-чыноўнікаў Расіі ў мінулым месяцы.

Расія ацаніла, што ў выніку санкцый страціла:

Акрамя таго, у прэзентацыі адзначаецца ўплыў ад трапляння пад санкцыі 80% актываў банкаўскага сектара, адключэнне ад міжнароднай аплатнай сістэмы Swift і страта доступу да ключавога абсталявання і праграмнага забеспячэння.

Адзначаецца, што інструменты, у прыватнасці дэрыватывы, хэджаванне, еўрааблігацыі і першасныя публічныя прапановы, «практычна зніклі».

У справаздачы, праўда, не прыведзена агульнай ацэнкі ўдару ад санкцый. Замест гэтага яе стваральнікі засяроджваюцца на фінансавай сістэме і не разглядаюць уплыву на эканоміку ў цэлым.

Nashaniva.com