РФ выдаткуе 100 млрд расійскіх рублёў на развіццё квантавых тэхналогій

Віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Чарнышэнка заявіў, што да 2025 года будзе выдзелена не менш за 100 мільярдаў расійскіх рублёў (каля 4,2 млрд беларускіх) на падтрымку навуковых інстытутаў і дзяржкампаній, якія займаюцца развіццём квантавых тэхналогій.

14.09.2022 / 16:07

Па словах акадэміка Генадзя Краснікава, квантавыя тэхналогіі закліканыя забяспечыць Расіі тэхналагічную незалежнасць і лідарства.

«Дасягнуўшы перавагі ў гэтым кірунку, мы зможам вывесці многія сферы эканомікі на якасна новы ўзровень. Гэта тычыцца медыцыны, бяспекі, лагістыкі і многіх іншых галін. Мы зможам праводзіць паўнавартаснае мадэляванне адвольных квантавых сістэм, у нас з'явяцца новыя магчымасці па стварэнні матэрыялаў, мадэлявання шырокага кола біялагічных, сацыяльных і эканамічных працэсаў», — сказаў Краснікаў.

Nashaniva.com