Затрыманаму ўчора адвакату Міхаілу Макараву далі 15 сутак

Адваката Міхаіла Макарава і яго жонку, абаронцу Вікторыю Гулькову, арыштавалі на 15 сутак.

14.09.2022 / 15:08

Адвакат Міхаіл Макараў. Скрыншот з відэа

Пра гэта «Медыязоне» распавёў сябар сям'і.

Верагодна, Гулькову і Макарава асудзілі за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Учора праўладныя каналы напісалі пра затрыманне адвакатаў па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння». На думку сілавікоў, абаронцы «працавалі на анархісцкую групоўку» і «выконвалі ролю сувязных паміж змоўшчыкамі».

Учора паведамлялася пра затрыманне Міхаіла Макарава і адвакаткі Анастасіі Сагановіч,

Nashaniva.com