Фон дэр Ляен: Пуцін прайграе, а Украіна пераможа 

Еўрапейскі Саюз наросціць падтрымку Украіны і не пойдзе на саступкі Уладзіміру Пуціну, сказала кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

14.09.2022 / 10:43

«Санкцыі застануцца. Цяпер час для рашучасці, а не саступак, — сказала яна ў штогадовым пасланні Еўрапарламенту і 450 мільёнам грамадзян 27 краін ЕС. — Наша падтрымка Украіне непахісная».

Фон дэр Ляен заявіла, што Пуцін развязаў вайну не толькі супраць Украіны, але і супраць Еўропы — энергетычную і эканамічную.

«Пуцін пацярпіць паражэнне, а Украіна пераможа», — сказала фон дэр Ляен і абвясціла, што сёння адправіцца з візітам у Кіеў.

Nashaniva.com