Вільня апярэдзіла Рыгу і стала найбуйнейшым горадам у краінах Балтыі

Вільня стала найбуйнейшым па колькасці жыхароў горадам у краінах Балтыі. Паводле звестак на 30 жніўня 2022 года, у сталіцы Літвы цяпер жыве 615 242 чалавек — гэта на 10 000 больш, чым у Рызе, піша Delfi.lt.

13.09.2022 / 21:58

У сталіцы Латвіі жыве 605 802 чалавек, гэта на 9000 менш, чым год таму.

Менавіта з-за зніжэння колькасці жыхароў у Рызе Вільня і выйшла на першае месца. У сталіцы Эстоніі Таліне — 437 811 жыхароў.

Nashaniva.com