«Любыя далейшыя крокі Расіі па анексіі не застануцца без адказу». Шольц пагаварыў па тэлефоне з Пуціным

Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін размаўлялі паўтары гадзіны і абмяркоўвалі вайну ва Украіне.

13.09.2022 / 19:35

Шольц зноў заклікаў Пуціна як мага хутчэй знайсці «дыпламатычнае рашэнне, заснаванае на спыненні агню, поўным вывадзе расійскіх войскаў і павазе тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны».

Ён таксама заявіў, што «любыя далейшыя крокі Расіі па анексіі не застануцца без адказу» і падкрэсліў неабходнасць захавання бяспекі на Запарожскай атамнай электрастанцыі.

Nashaniva.com