Беларускім і расійскім спартсменам зноў не дазволілі ўдзельнічаць у Бостанскім марафоне

«Да Бостанскага марафону не дапусцяць грамадзян Расіі і Беларусі. Грамадзяне Расіі і Беларусі, якія цяпер не з'яўляюцца жыхарамі гэтых краін, могуць па-ранейшаму ўдзельнічаць у спаборніцтвах, аднак не змогуць выступаць пад сцягам ніводнай з гэтых краін», — паведамляе Бостанская асацыяцыя атлетыкі.

13.09.2022 / 17:22

Фота ілюстрацыйнае

У красавіку беларусам і расіянам не дазволілі ўдзельнічаць у сёлетнім марафоне, а цяпер дайшла чарга і да мерапрыемства наступнага года.

Рэгістрацыя на Бостанскі марафон 2023 года адкрытая з 12 да 16 верасня.

Бостанскі марафон — адны з найстарэйшых і найпрэстыжнейшых спаборніцтваў у гэтай дысцыпліне. Ён праводзіцца з 1897 года ў Дзень Патрыётаў, які адзначаецца ў штатах Масачусетс, Вісконсін і Мэн у трэці панядзелак красавіка.

Nashaniva.com