Стала вядома, які квартал з'явіцца недалёка ад станцыі метро «Інстытут культуры»

У Мінску каля метро «Інстытут культуры» пабудуюць ЖК пад назвай «Дубравінскі». Квартал будзе складацца з 21-павярховых высотак. Старт продажаў назначаны 15 верасня.

14.09.2022 / 11:42

Забудоўшчык — кампанія «Айран».

Першапачаткова пачнуць прадаваць кватэры ў двух дамах на скрыжаванні Мініна і Чыгуначнай. Кошт квадратнага метра ў ЖК «Дубравінскі» — ад 1080 да 1200 даляраў. Згодна з планамі забудоўшчыка, першыя дамы мусяць быць зданы у 4 квартале 2023 года. 

Найменшая з кватэр будзе мець плошчу 38 м². За такую аднапакаёўку давядзецца выкласці 45 600 даляраў.

4-пакаёўкі плошчай 71-72 «квадраты» каштуюць каля 78 000 даляраў.

Агулам у «Дубравінскім» будзе чатыры дамы і два паркінгі.

Nashaniva.com