Прэм'ер-міністр Фінляндыі заклікала ЕС да адзінства перад расійскім «шантажом»

Прэм'ер-міністр Фінляндыі Санна Марын абвінаваціла Расію ў выкарыстанні энергарэсурсаў у якасці сродку шантажу і заклікала ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Масквы.

13.09.2022 / 14:34

«Для Расіі шантаж пастаўкамі энерганосьбітаў — гэта спосаб падарваць еўрапейскую падтрымку Украіны і разбурыць наша адзінства», — заявіла прэм'ер-міністр Фінляндыі, заклікаўшы Еўрасаюз да адзінства.

Заклік Марын да Еўрапейскага парламента ў Страсбургу прагучаў за дзень да выступу кіраўніцы Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен са штогадовым дакладам «Аб становішчы ў Еўрапейскім саюзе». Ён адбудзецца ў сераду раніцай і будзе ў значнай меры прысвечаны наступствам вайны ва Украіне для Еўропы.

Nashaniva.com